Start arrow Прывітанне
OPPA 2016 - 34. МІЖНАРОДНЫ ФЭСТЫВАЛЬ БАРДАЎ

OPPA 2016 - 34. МІЖНАРОДНЫ ФЭСТЫВАЛЬ БАРДАЎ - 19-27.11.2016.
Тэрмін падачы заявак у 2016 годзе мінае 15.10.
 
OPPA - Міжнародны Фэстываль Бардаў

гэта некалькідзённае сьвята песьні поўнасьцю аўтарскай – такой, у якой лічыцца перш за ўсё асабісты, сьвядомы свайго значэньня й адметнасьці пераказ артыста, выражаны сваімі словамі й музыкай.  Гэта некамэрцыйны фэстываль, які зьяўляецца адказам асяродзьдзя бардаў на тандэт масавых забаваў. З дня сваіх народзінаў у 1978 годзе фэстываль OPPA стаўся адным з найважнейшых песенных мерапрыемстваў у Польшчы.
 
ХАРАКТАРЫСТЫКА


OPPA - Міжнародныы фэстываль бардаў –  (до 2005 году як Агульнапольскі агляд аўтарскай песьні) арганізуецца асяродзьдзем творцаў і выканаўцаў, згуртаваных у Літаратурна-музычным таварыстве  „Баляда”. Гэта адзіны такога рангу фэстываль у Польшчы, які прэзэнтуе творчасьць бардаў, значыць сьпевакоў, якія адначасова зьяўляюцца аўтарамі й кампазытарамі сваіх твораў. Меркаваньнем арганізатараў – у гэтак успрыманай аўтарскай песьні, як у ніякай іншай, найпаўней праяўляецца асабовасьць творцы, ягоны сьветапогляд, філязофія жыцьця, сьвет уласных перажываньняў і багаж досьведу. Аўтарская песьня зьяўляецца – а прынамсі павінна быць – найбольш асабістым выказваньнем творцы, ягоным спосабам на камунікаваньне са сьветам, аўтаэкспрэсіяй празь літаратурна-музычны твор. Творца сам падбірае для гэтай мэты найбольш адпаведную артыстычную форму й бярэ за гэта поўную адказнасьць.

У чарговых выпусках фэстывалю артыстычныя шліфы здабывалі індывідуальнасьці, прозьвішчы якіх у Польшчы добра вядомыя. У журы ўваходзілі выбітныя аўтары й кампазытары, а ў суправаджальных канцэртах выступалі такія зоркі, як: Паола Контэ, Жорж Мустакі, Луі Ляк, Ярамір Ногавіца, Юрый Кукін і многія іншыя.

Паколькі з году на год удзельнічала ўсё больш замежных артыстаў, у 2006 годзе Фэстываль зьмяніў афіцыйную назу на  „OPPA – Міжнародны фэстываль бардаў”.
 
ПРАГРАМА

OPPA складаецца з конкурсу, пазаконкурсных канцэртаў, сольных канцэртаў зорак ды суправаджальных мерапрыемстваў. У конкурсе бяруць удзел маладыя творцы. Найвышэйшай узнагародай OPPA зьяўляевва Прэмія ім. Ёнаша Кофты, якая дапамагае пераможцу ў запісе, выданьні й прамоцыі кружэлкі. Астатнія ляўрэаты OPPA атрымліваюць каштоўныя рэчавыя ўзнагароды, зьвязаныя з артыстычнай дзейнасьцю (музычныя інстрымэнты, электроннае абсталяваньне).
Апрача конкурсу істотным элемэнтам OPPA зьяўляецца канцэрт Прэм’еры, у якім бяруць удзел зоркі аўтарскай песьні, прэзэнтуючы свае найноўшыя творы, напісаныя адмыслова з гэтай нагоды. Адзіным судзьдзёй гэтага канцэрту зьяўляецца публіка, якая ў плебісцыце выбірае найлепшую прэм’ерную песьню.
 
ПУБЛІКА

Публіка OPPA – гэта патрабавальныя людзі, зацікаўленыя песьняй, тэкст якой мае літаратурную вартасьць і перадае неабыякавы зьмест. На канцэрты OPPA прыходзяць – часта разам – амаль усе пакаленьні прыхільнікаў добрай песьні.
 
АРГАНІЗАТАРЫ

Арганізатарам OPPA ад 1997 году зьяўляецца Літаратурна-музычнае таварыства „Баляда”, а дырэктарам фэстывалю – старшыня Таварыства, Пётр Бакаль. Ён яшчэ ў студэнцкія часы, у 1978 годзе  выйшаў зь ідэяй стварыць OPPA ды быў кіраўніком першых выпускаў фэстываляў, якія адбываліся тады ў студэнцкім клюбе „Hybrydy”. ЛМТ "Баляда" арганізуе, між іншым: канцэрты, аўтарскія сустрэчы, конкурсы, варштаты, агляды й фэстывалі, якія папулярызуюць аўтарскую песьню, у шырокім яе разуменьні.  З аднаго боку, супрацоўніче з многімі артыстамі гэтай плыні, а з другога – з дамамі культуры, арганізатарамі мерапрыемстваў, СМІ, дзяржаўнымі ўстановамі й самакіраваньнямі. За сваю шматгадовую дзейнасьць Таварыства стала карыстацца прызнаньнем публікі й пашанай у асяродзьдзі.