1. Мэтай OPPA – Міжнароднага фэстывалю бардаў – зьяўляецца падтрымка, разьвіцьцё й папулярызацыя творчасьці аўтараў – кампазытараў – выканаўцаў.
2. Арганізатарам OPPA зьяўляецца Літаратурна-музычнае таварыства "Баляда".
3. OPPA складаецца з конкурсу, пазаконкурсных канцэртаў ды суправаджальных імпрэзаў.
РЭГЛЯМЭНТ КОНКУРСУ
1. У конкурсе могуць удзельнічаць толькі тыя асобы, якія а
дначасова зьяўляюцца аўтарамі, кампазытарамі й выканаўцамі заяўленых песьняў.
1.1. „Выконаўцам” песьні лічыцца асоба, якая сьпявае яе (у выпадку гурту:
сьпявае вядучым голасам, а не напр. у хоры).
1.2. Не дапушчаецца гэтак званага
суаўтарства, значыць сытуацыі, калі аўтарам альбо/і кампазытарам песьні зьяўляецца больш, чым адна асоба.
1.3. Да конкурсу заўсёды прыступае
асоба, ня група. Калі гэтая асоба зьяўляецца інтэгральнай часткай нейкага гурту, зь якім выступае ў конкурсе, тады пры яе прозьвішчы можна таксама падаць назву гурту.
2. Заяўка на ўдзел у конкурсе павінна ўключаць наступныя элемэнты:
2.1. імя, прозьвішча, адрас, тэлефон, факс, e-mail кандыдата;
2.2. у выпадку акампаніруючага гурту – яго іменны склад ды інструмэнты
2.3. тэксты пяцёх заяўленых песьняў у кампутарным друку, у фармаце А-4, у пяцёх камплектах (кожны камплект павінен уключаць усе заяўленыя песьні);
2.4. рабочыя альбо прафэсійныя запісы заяўленых песьняў на CD альбо CD-R;
2.5. інфармацыю пра дагэтулешнія артыстычныя дасягненьні кандыдата;
2.6. інфармацыю пра патрэбы ў галіне ўзмацненьня гуку пры дапамозе электраакустычных прыладаў падчас выступленьня.
3. Тэрмін заявак і адрас, на які трэба іх высылаць, падаюцца напрыканцы Рэглямэнту. Карэспандэнцыйнымі мовамі зьяўляюцца: польская, ангельская, расейская й француская.
4. Заяўкі трэба прысылаць па традыцыйнай пошце, а не электроннай.
5. Арганізатары не зьвяртаюць кандыдатам прысланых матэрыялаў. У выключных выпадках арганізатары могуць вырашыць пра падаўжэньне тэрміну падачы заявак.
6. Конкурс складаецца з трох этапаў:
-
асноўнага, які палягае на ацэнцы Артыстычнай радай OPPA прысланых заявак;
-
паўфінальнага, які палягае на ацэнцы Артыстычнай радай OPPA эстраднай прэзэнтацыі перад публікай;
-
фінальнага, які палягае на ацэнцы Журы OPPA эстраднай прэзэнтацыі перад публікай.
7. Інфармацыю пра вынікі чарговых этапаў конкурсу Бюро дае па тэлефоне, а таксама зьмяшчаецца яна на інтэрнэтавых старонках арганізатара.
8. Замежныя кандыдаты кваліфікуюцца (альбо не) у фінал толькі на падставе прысланых матэрыялаў.
9. Да таго, як прыступіць да паўфіналу конкурсу, удзельнік плаціць у касе ЛМТ "Баляда" ўступны ўзнос у памеры 50,- зл.
10. Удзельнік выконвае ў паўфіна-ле конкурсу два творы.
11. Артыстычная рада OPPA ацэньвае літаратурны, музычны й выканаўчы ўзровень прэзэнтаваных прапановаў, прамуючы індывідуальнасьць творцы. Рашэньні Артыстычнай рады канчатковыя й не падлягаюць неабходнасьці абгрунтаваньня.
12 Артыстычная рада OPPA, ведаючы творчасьць артыста, мае права запрасіць яго адразу ў паўфінал альбо фінал OPPA, абыходзячы адпаведныя этапы конкурсу.
13. Журы OPPA складаецца з выбітных аўтараў і кампазытараў, з музычных журналістаў і прадстаўнікоў Артыстычнай рады.
14. Кожны ўдзельнік фіналу конкурсу абавязваецца падрыхтаваць
пяць аўтарскіх песьняў, зь якіх дзьве выконвае ў канцэрце пад назовам ”Вялікі фінал”, а
тры астатнія ў выпадку, калі стане ляўрэатам, у канцэрце пад назовам ”Залатая пяцёрка”.
15. Журы выбірае сярод ляўрэатаў аднаго заваёўніка найвышэйшай узнагароды OPPA:
Узнагароды ім. Ёнаша Кофты. Узнагародай зьяўляецца дафінансаваньне запісу й выданьня кружэлкі. Астатнія ляўрэаты атрымоўваюць рэчавыя ўзнагароды.
16. Удзельнікі фіналу конкурсу OPPA даюць бясплатна арганізатарам права да рэгістрацыі па радыё й тэлебачаньні, а таксама да распаўсюджваньня на ўсіх даступных носьбітах твораў, выкананых падчас канцэртаў OPPA.
17. Арганізатары запэўніваюць начлегі ўдзельнікам фіналу конкурсу, у тым ліку гуртам, у якія ўваходзіць да 6 чалавек. Кошты прыезду ўдзельнікі бяруць на сябе.
18. Удзельнікі фіналу конкурсу маюць права на бясплатны выступ на ўсіх канцэртах у рамаках OPPA.
19. Інтэрпрэтацыя сёньняшняга Рэглямэнту належыць выключна да арганізатараў OPPA.
20. Тэрмін падачы заявак у 2010 годзе мінае 3.11.
АРГАНІЗАЦЫЙНАЕ БЮРОOPPAul. Łowicka 2102-502 WarszawaPolskaPhone.: (+4822) 8455062Phone.: (+4822) 6460922Phone / Fax: (+4822) 8455675e-mail